Дызайнер сайтаў і усяго такога — напісана у фэйсбуку Стася Карпава пра Стася Карпава.
Канешне, гэта вельмі сціпла. Публіцыст, паэт, лідар меркаванняў.
Раней ен любіў пажартаваць, што б рабіў, каб знянацку стаў прэзідэнтам. Але цяпер не да прэзідэнцтва.
Цяпер Стась піша матывуючыя пасты і адначасова лаецца матам. А ў жыцці проста мілы чалавек.
Здымкі і наша размова адбыліся ў самым пачатку жніўня, а цяпер я сумясціла іх з цытатамі стасявых постаў.
Калі вам кепска і ўсё падаецца безнадзейным — вешайцеся. Валіце. Але заткніцеся.
Зараз складана ўсім і ні ў кога няма ніводнага лішняга, бескарыснага, запаснога граму сіл.
Увесь наш рэсурс — гэта калектыўная вера ў свае сілы.
Гісторыя Беларусі гэта:
майго тату забілі фашысты —майго дзеда забілі фашысты—майго прадзеда забілі фашысты — майго тату забілі фашысты
Калі ў цябе замест твару — яб@ла,
то ты ўсё жыццё носіш яб@лаклаву, Клава.
Аднойчы я чытаў інтэрв’ю з Энтані Хопкінзам і той расказваў, што перастаў хадзіць у сваю улюбёную кавярню ў Лондане таму, што там да яго ўвесь час прыставаў актор-пачатковец, які бясконца ныў пра свае няўдачы.
Дык вось Хопкінз тады сказаў, што ныцікаў трэба пазбягаць усімі магчымымі спосабамі, бо яны робяць няўдачнікамі ўсіх вакол.
Беларус навучыўся любіць і цаніць іншых. Але ён пакуль не можа паверыць у тое, што іншыя перажываюць такую ж самую любоў.
Усяму замінае той самы комплекс падлетка, страх нераздзеленых пачуццяў”.
Людзі, якія сталі народам, якім баліць за бліжніх — яны ненавідзяць не толькі карнікаў.
ЯНЫ НЕНАВІДЗЯЦЬ СЯБЕ за нерашучаць, за баязлівасць, за несалідарнасць у дзеянні.
І калі ім прадставіцца шанец адпомсціць рызыкуючы меней, яны адпомсцяць страшна.
гаўно на калёсіках знайшло тваю вуліцу, гаўно на калёсіках шукае твой двор,
гаўно на калёсіках знайшло твой двор, шукае тваю кватэру.
гаўно на калёсіках знайшло тваю кватэру, шукае твой сцяг.
Гледзячы на гендарны склад маршу пенсіянераў ( і нашага і ябацькаўскага) і наогул у разрэзе гісторыі сёлетняй рэвалюцыі патрабую каб нацыянальнасць у беларусаў перадавалася па мацярынскай лініі.
Псіхалагічна рыхтуюся да перамогі, бо пасля яе ж мая незадаволенасць усім і усеагульная арыентаванасць на срач — нікуды ж не падзенецца, да?
Адразу пасля перамогі напішу прыблізна такое: да вы за@балі сваімі бчб.
На дарозе бчб, на прыпынках бчб, на асфальце бчб, амаль на кожным слупе бчб, на табакерках бчб, на дрэвах у лесе!!! бчб!
Ну, сёння нарэшце я зразумеў сэнс каларыстыкі чырвона-зялёнага сцяга.
Чырвоны — стой.
Зялёны — ідзі.
Сцяг інтэлектуалаў
Усе мужчыны адрозніваюцца паміж сабой толькі тым, што баяцца розных жанчын.
Протест плоский! Земля сдулась!
Апошні час сам сабе нагадваеш штангіста, які бярэ сваю максімальную вагу. Ён стаіць на памосце і не можа ні ўздыхнуць, ні міргнуць. Уся ягоная ўвага засяроджана толькі на ўтрыманні штангі, бо калі ён страціць канцэнтрацыю — штанга пераломіць яго напапалам.
Слушая российских аналитиков, которые посмеиваются над беларусами, говоря, что «они ничего не добились», хочется отметить одну особенность психики наблюдателя.
Наблюдатель хочет увидеть результат прежде, чем ему надоест наблюдать и требования у него к вашим действиям такие же, как и к полуторачасовому фильму:
он должен быть непременно полуторачасовым и он должен быть построен по тем законам жанра к которому зритель привычен.
Иначе говоря, дорогие беларусы, слушая российских аналитиков не обманывайтесь. Чаще всего вы имеете дело не с аналитикой, а со зрительским капризом.
Дзякуй, божа. Што скажаш тут. Дзякуй, божа.
За тое, што я выходжу, але прыходжу.
Што мы выходзім у горад — нібы у ложу
У прыпазненні рушыўшы праз двары.
Схадзілі і пакурылі ля агароджы
І дзень завяршаецца. Дзень такі харошы.
Мы ля ўваходаў скінем свае галошы,
Насвістваючы песеньку пра муры.
О, я там быў! гадзіну пражыўшы фонам,
Са сцягам хутчэй як белым, чым бел-чырвоным
За тое ад прадзедаў, бла-бла-бла, яго нам
Пакінулі, быццам лепшае са сцягоў.
І дзякуй неверагодным нам і кандыдатцы,
Вось працадзень у нашай нялёгкай нядзельнай працы.
… А ён, бядак. Ён выйшаў каб там застацца.
Каб мы цяпер прыходзілі да яго.
- CategoryЛица города, Менск, Минск, мой город, портрет
- Tagsеврорадио, новае пакаленне, стаськарпов, чбпортрет