Я знайшоў сябе: маё паклiканне — музыка. Вельмі ясна ўсведамляю сваю мэту.
Я ўпэўнены ў сабе, бо маю здольнасць адчуваць музыку, і я стаў выконваць і … пісаць яе.
Ужо ў 16 год я ведаў, што стану прафесіяналам, ведаў як працаваць, каб нечага дасягнуць.

20180328-IMG_7429-веб

 
Прадбачу, што вы мне скажаце, але ведаю, што вам адказаць. Ніколі не кінуся абараняць сваю прастору. Я адчынены, у мяне няма нейкіх там блокаў. Я выслухаю вас, але даверуся самым блізкім людзям.

20180328-IMG_7465

 

Гляджу на чалавека і шмат пра яго адчуваю. Я малады, але досвед зносін велізарны. І ёсць нешта звыш, што дазваляе мне бачыць чалавека знутры. Не асуджаць, а прымаць яго.

20180328-IMG_7664veb

 
Магчыма я выглядаю ўпэўненым, таму што знаходжуся на пэўным рубяжы: я ўсё яшчэ малады, але лічу, што нешта ўжо ў жыццi разумею…

20180328-IMG_7459veb

 
А нейкiя слабасцi чалавечыя маю… чаго тут хаваць!

20180328-IMG_7621

 

Шкада аб зробленых памылках, вядома, ёсць. Але калі б я іх не здзяйсніў, ня быў бы тым, кім ёсць. Я не разбуральнік, я — за будаванне зносін і любоў.

20180328-IMG_7593

 
Усе далікатна ў гэтым свеце. У маім жыцці галоўнае гэта не падманваць сабе, жыць у згодзе з сабой. Вось для мяне сапраўднае шчасце гэта, безумоўна, дачка і музыка ….

20180328-IMG_7467

 

Часам хаваешся ад увагi. Вельмi шмат людзей iдзе на кантакт, але я фiзычна не магу ўсiм адказаць.

20180328-IMG_7786

 
Ды люблю я вас ўсіх, людзi! У мяне няма ворагаў.

20180328-IMG_7480

 

Так, я — патрыёт, а ты любіш, ведаеш сваю мову, карані, продкаў, гісторыю краіны? Ўва мне намяшана чатыры крыві: літовец, паляк, рускі і беларус. Але мама выхавала так: жывеш у краіне — вучы і любі яе мову. Ва ўсіх краінах, дзе я жыў, я вучыў мову. Гэта правіла.

20180328-IMG_7545

 

Канцэнтравацца на галоўным, адкідаць смецце, фільтраваць зносіны — гэта ўсё трэба мне, каб не адхіляцца ад абранага шляху. Я паступова парадкую жыццё, адкідваючы нават непатрэбныя рухі цела. Шляхам малітвы ў тым ліку. але як жа нам усім не хапае сапрау́днай любові!

20180328-IMG_7585

 

Ўзгадайце сваіх блізкіх, прыемныя хвіліны з імі, падарыце міру трошкі цеплыні і ўсмешку. Свет ітак поўны нянавісці, зайздрасці. А вы проста скажыце, зрабiце нешта добрае людзям.

20180328-IMG_7576-2

 

Я не буду мець зносіны з людзмi, якiя не ведаюць чаго хочуць ад жыцця. Людзі, якія не шукаюць сябе, здзiу́ляюць мяне, але я столькi у́жо бачыу́ што i гэта разумею…

20180328-IMG_7578

 
Дзікая стомленасць мяне суправаджае ўсё жыццё. За поспех трэба плаціць, безумоўна, — ад канцэртаў я атрымліваю задавальненне, дух мой шчаслівы, а цела — знясілена. Каб адпачыць, мне патрабуецца адзінота і класічная музыка. Ніякіх кампаній. Дачка. Сон. Музыка …

20180328-IMG_7606
 
Я маліўся ў касцёле з 8 гадоў і ўжо ў 9 год ведаў, што трэба шукаць Сябе. Пастаянна чуў пытанні сьвятароў: Хто ты? Да чаго паклiканы? Я шчаслівы: мяне ўкладвалі ГЭТА з малых гадоў. Магчыма, таму я рана пасталеў. Дзякуй маме i таце, што менавіта так яны выхавалi мяне…..

20180328-IMG_7671
 
Ох, як жа я вас, дзяўчаты люблю! Моооооцна!

20180328-IMG_7799

 
Не строю з сябе разумніка. Калі я не ведаю, што вам адказаць, так і адказваю: НЕ ВЕДАЮ!

20180328-IMG_7734

 

О, гэта ж дэжа-вю! Мой рок-н-рол ўва мне заўсёды жывы! Гэта ж «сі другой актавы»!

20180328-IMG_7795-2
 
Не хачу падказак: сам хачу прайсці свой шлях ад пачатку да канца, мне важна ўсё дасведчыць асабiста. Па сутнасці я АДЗІН. Але я не адзінокі…

20180328-IMG_7752

Фатограф, ідэя — Таццяна Менская. Стыліст — Надзея Сліжэўская.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *