Усе будзе добра! — кажа аптымiст ува мне, які прачынаецца ў час вандровак ці падарожжаў з сябрамі на прыроду. Але як толькі я вяртаюся ў горад, аптыміст мой засынае. Горад давіць на мяне, гэта відавочна, але на нейкі час я дамаўляюся сам з сабою, што гэта проста неабходнасць, з якою трэба мірыцца.
Наступны герой праекту «Лад жыцця» — лідар гурта «Крама» Ігар Варашкевіч, беларускі рок-музыка, блюзмен, распавядае пра сябе, разглядваючы вынікі нашай фатасэсіі.
Мне зусім неабыякава, якія эмоцыі атрымлівае слухач на нашых канцэртах. Бывае, што з першай ноты разумееш: о, файна зайшло! А бывае, што няма кантакту, што ні рабі. I справа не ў тым, што людзі на канцэрт прыйшлі пагрэцца, — такога ў нас не бывае. Чорт ведае, можа ў гэты дзень зацменне якое, — распавядае Ігар. І ты як бы углядаешся ў чалавека: ну, якія эмоцыі цябе радзіраюць? А там — нікога дома. Зрэдку, але і такое бывае.
Старычок, паслухай, пакінь мяне ў спакоі, — гэта пра мае адносіны з Богам.
Я не чакаю цуд, веру толькі ў сябе.
Музыка заўжды была ў мяне на першым плане. А тэксты запісваліся ўжо пасля: спачатку я замацоўваў свае мастацкія вобразы ў мелодыі.
Калi колькi лет таму я пачуў песню «Hey Joe!» ў выкананнi Хендрыкса, яна зачапiла мяне да мурашоў… Я нават не ведаў, аб чым там пяецца, але зразумеў: першасна для мяне — гармонiя рытму i гукаў.
Я навучыўся маляваць гукамі — да мяне прыходзіць музыка звыш. А вось вершы да мяне самі не iдуць. Можа, гэтую здольнасць ў Бога папрасіць, калі раптам сустрэнемся з iм недзе, — усміхаецца Ігар.
Але мне пашансавала, бо таму, хто піша «Краме» вершы, практычна нічога тлумачыць не трэба: ен чуе мелодыю і трапляе ў яблычка.
У блюзе я смакую кожную ноту... Першы раз гукi гармонiка я пачуў у школе, недзе ў пачатку 70-х і адразу зразумеў: о, гэта маё.
Ад яго гучання я атрымліваю непараўнальную нi з чым асалоду. Нават прыдумаў яму назву: музычны губны гармонікавы аргазм. З сапраўдным блюзавым гармонікам я пазнаеміўся на другім годзе службы ў войску. Ад маладога байца, ужо прафесійнага музыкі, я даведаўся, што існуе дыятанічны лад. То бок, дагэтуль я спрабаваў граць блюз на звычайным гармоніку.
З гэтым iнструментам шмат смешных і ня вельмі гісторый было. То падчас канцэрту гармонік знікне, і ты ня ведаеш у які бок кідацца, каб хутчэй адшукаць яго. То ў працэсе імправізацыі схопіш ня той, з іншай танальнасцю, і выкручывайся як можаш. А быў і зусім непрыемны выпадак: скралі гітару з чахлом, у якім былі і дакумэнты і некалькі крутых гармонікаў.
Душа нараспашку — не маё. Спакой, цішыня, нават лянота — вось мае беларускія рысы. У маей інтэрпрытацыі лянота — гэта расслабон, трохі паніжаная жыццевая актыўнасць. Але, дзякуючы ёй, я і нешта ствараю — музыку, карціны. Не хачу хапацца адразу за ўсе, не хачу некуды бегчы і напружвацца. Гэта мая творчая асаблівасць, і мне з гэтым жыць, а інакш я тварыць ня ўмею. З узростам прыйшла і мудрасць, і ўсведамленне, што ў нашай краіне без іроніі і сарказму не пражывеш. Таму на «абібока» не крыўдую. Тое, што я люблю спакой, не азначае, што мне ўсе абыякава.
Хавайся ў бульбу! Я даволі катэгарычны, але неканфліктны. Поглядаў сваіх ніколі не мяняю. Не вагаюся, заўседы кажу «не», калі мне нешта не падабаецца. А гвалту не прымаю ў ніякім выглядзе. Лепей дыпламатычна абыйду вострыя вуглы. Магу прамаўчаць, але па майму твары будзе відаць ўсе. Так што лепей мяне не чапляць. Я рэдка іду на кампрамісы, і толькі тады, калі яны наўпрост звязаныя з працай у гурце. Бо па-іншаму не зробіш.
Задзяўбла стабільнасьць! Самы творчы час, як гэта не дзіўна, быў тады, калі была нестабільнасьць. Зараз усе стабiльненька, чысценька, прэсненька, — сум ! Гэта не тое, аб чым мы марылi ў маладосцi.
ЦЬВІКI, ГІТАРЫ I СЯБРЫ
Я на цвік гітару вешаць ніколі не збіраўся. Тым больш цяпер у мяне столькі гітар, што й цвікоў не хопіць . Сябры даволі часта называюць мяне песімістам, — у мяне цяжкі выпадак, — усміхаецца Ігар : вяселые песні пішуцца ў сумным настроі і наадварот. Ну, калі б той самы Бог даў мне тое натхненне, тую працаздольнасць, што былі ў маладосці, я б і паверыў у яго. А так — не. Нават мара мець крутыя гітары здзейснілася ў гэтым жыцці дзякуючы сябрам, а не Богу.
Можа гэта проста хвароба спаць не дае па начах?
Я вельмі перажываю за лёс сваёй краіны, якая дагэтуль з’яўляецца тэрыторыяй для нейкіх эксперыментаў. Мне сумна ад таго, што насельніцтва Беларусі прыняла прапанаваную форму існавання нейкага постсавецкага саўгаса. А вось што асабліва напружвае, дык гэта праваслаўе, настоенае на алкагалізме. І наадварот.
Але цалкам я, безумоўна, шчаслівы — збылася мая мара стаць рок -музыкам. А жыцце склалася трохі не зусім так, як хацелася.
Не люблю, калі «Краму»называюць“генераламі року”, ці “легендамі”. Хто прыдумаў гэтыя назвы, мне невядома, але ж усе, як дурныя, падхвацілі і пад капірку перапісваюць гэтую лухту. Быццам нельга папросту абазначыць дачыненне «Крамы» да станаўлення беларускага року. Гэтага дастаткова. Безумоўна, гурту есць чым ганарыцца, але ёсць і над чым працаваць, а вось пафасу я не люблю.
Калі Дылан атрымаў Нобеля, я чамусьці задумаўся: калі б у нас была такая прэмія , я б яе дакладна аддаў Змітру Лукашуку. У яго ясныя емкія тэксты без дробезяў і смецця, — тое, што трэба.
ЦІ ЕСЦЬ У МЯНЕ ХАРЫЗМА? Ну калі ты так настойваеш,.. — усмiхаецца Ігар, — як можна граць на сцэне блюз без яе? Прыходзіць да мяне гэтая Харызма падчас канцэрту, але відавочна, што я не паводжу сабе на сцэне як сэкс-сымбаль.
Мае карані далі мне нейкія рэчы, якія цяжка патлумачыць. Той жа тэмбр. Я не нарадзіўся з iм, але слушна зрабiў, што не маючы класічнай адукацыі, не пабаяўся спяваць. А прыклад такіх музыкаў, як Боб Дылан, Джымі Хендрыкс, Джы Джы Кейл, Марк Нопфлер, упэўніў, што я выбраў свой шлях.
ФІГУРНЫЯ ЯК ГІТАРЫ І ГНУТКIЯ ЯК ПАНТЭРЫ
Жартую, але жанчыны мне падабаюцца стройныя, хударлявыя і невысокія. Я не аматар абмяркоўваць гэтую тэму, бо лічу яе інтымнай. З кiнаакторак мне даспадобы Фані Ардан, Жанна Маро, Сафі Марсо такая, якая яна зрабілася зараз.
Вельмі актыўныя дамы мяне пужаюць, — ну гэта я пра тых, што выносяць мозг. Мадэлі з вокладак — таксама не мае. Мяне прыцягвае незвычайная прыгажосць і дабрыня.
Але актрысы актрысамі, гітары гітарамі, а я ўжо амаль дзесяць год разам са сваею каханаю Сонькай .
Таму ўсе будзе добра!
Ідэя, фота, апрацоўка фота — Таццяна Менская.
Стыліст — Надзея Сліжэўская.
- Categoryблюз Минска, Крама, Лица города, Менск, Минск, Музыканты
- Tags"Крама", блюз, блюзмен, Ігар Варашкевіч, лад жыцця, Менск, правила жизни, рок-гурт "Крама", фото от Менской
One comment on “Лад жыцця. Ігар Варашкевіч”
JaredFoecy
А мне понравилось,прикольно.
——
мостбет рейтинг | http://mostbet-otzyvy2.ru/